Сёння будзе разгледжана касацыйная скарга Мінінфарма па справе "Аўтарадыё"
"Я вельмі здзіўлены вынікам гэтага разбору. Прынятыя суддзёй рашэнні не лічу справядлівымі", — заявіў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі пра мінулы суд.
Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі 17 сакавіка разгледзіць касацыйную скаргу Міністэрства інфармацыі на рашэнні, прынятыя судом па ісках "Аўтарадыё". Аб гэтым паведаміў дырэктар "Аўтарадыё" Юрый Базан.
9 сакавіка суд прызнаў несапраўднымі папярэджанне Міністэрства інфармацыі, вынесенае "Аўтарадыё", і рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанню аб спыненні вяшчання радыёстанцыі.
Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі заявіў, што не лічыць абгрунтаванымі рашэнні суддзі Валерыя Шобіка. "Я вельмі здзіўлены вынікам гэтага разбору. Прынятыя суддзёй рашэнні не лічу справядлівымі", — заявіў міністр, паведамляе БелаПАН.