Сёння чакаюцца "бітвы" аўтсайдэраў футбольных чэмпіянатаў Беларусі
Тры матчы 29-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пройдуць у суботу. Найбольшую ўвагу прыцягвае паядынак у Гродне, дзе "Нёман" прымае жодзінскае "Тарпеда" (пачатак а 16-й гадзіне).
Нагадаем, каманды змагаюцца за выжыванне ў вышэйшай лізе. У "Тарпеда" цяпер 21 ачко, у "Нёмана" — 19. 18 ачкоў у сталічнага "Партызана", які сёння на мінскім стадыёне "Трактар" прымае бабруйскую "Белшыну" (пачатак а 15-й гадзіне).
Таксама ў суботу "Віцебск" гуляе з магілёўскім "Дняпром" (пачатак а 17-й гадзіне).
Астатнія матчы 29-га тура пройдуць у нядзелю і панядзелак.
Сёння пройдуць і матчы 27-га тура ў першай лізе. Там таксама ідзе барацьба за выжыванне і сёння сустракаюцца аўтсайдэры — слонімскі "Камунальнік" і рэчыцкі "Ведрыч-97" (пачатак а 15-й гадзіне).