Сёння на мінскім стадыёне "Дынама" БАТЭ згуляе з "Зенітам"
Барысаўскі БАТЭ на мінскім стадыёне "Дынама" сёння згуляе матч Лігі чэмпіёнаў з піцерскім "Зенітам". Пераможца захавае шансы на працяг еўракубкавага сезону. Прамая трансляцыя гульні пачнецца на Першым нацыянальным тэлеканале ў 21.30. Сёння ж мадрыдскі "Рэал" прымае на сваім полі турынскі "Ювентус".
Пасля трох тураў у групе Н лідыруе "Ювентус", у якога 7 ачкоў, у "Рэала" іх 6, БАТЭ на трэцім месцы - 2 ачкі, "Зеніт" мае толькі 1 ачко.
Тым часам іспанская "Барселона", за якую выступае беларус Аляксандр Глеб, датэрмінова выйшла ў 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў. Пасля нічыі "Барселоны" са швейцарскім "Базелем" - 1:1 (Глеб правёў на полі ўсе 90 хвілін матчу) - яна набрала 10 ачкоў, дастатковых для выхаду ў наступны этап.