Сёння на волю павінны выйсці каля 150 удзельнікаў акцыі 19 снежня

Як паведамілі "Беларускаму партызану" у офісе БНФ, чакаецца, што на волю выйдзе каля 150 чалавек. Абсалютна дакладных спісаў арыштаваных няма, але,  па папярэдніх падліках, 103 удзельніка акцыі павінны быць вызваленыя з турмы ў Жодзіна, 28  чалавек выйдуць са спецпрыёмніка на Акрэсціна і 7 дзяўчат выйдуць з СІЗА Мінскага раёна.