Сёння падаражэлі долар і еўра, курс расійскага рубля знізіўся

Па выніках таргоў, якія прайшлі ў сераду, 5 лістапада, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10730 рублёў, курс еўра вырас на 50 — да 13450 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся да 241,5 беларускага рубля, інфармуе onliner.by.

Нагадаем, у аўторак, 4 лістапада, курс долара не змяніўся і складаў 10720 рублёў, курс еўра вырас на 10 рублёў — да 13400.

Фота — ria.ru