Сёння праходзіць ЦТ па сусветнай гісторыі і геаграфіі
Агулам на іспыты збіраліся прыйсці толькі каля 2,5 тыс. чалавек.
27 чэрвеня ў Беларусі праходзіць цэнтралізаванае тэставанне па сусветнай гісторыі найноўшага часу і геаграфіі. Як паведаміў БЕЛТА Мікалай Фяськоў, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мінадукацыі, на першы іспыт зарэгістраваліся 1 220 чалавек, на другі — 1 273.
Прадстаўнік Міністэрства адукацыі ў чарговы раз нагадаў, што за выкарыстанне шпаргалак і мабільных тэлефонаў абітурыентаў выдаляюць з аўдыторый. Як паведамляла Еўрарадыё, з цэнтралізаванага тэставання па фізіцы выгналі дваіх чалавек, столькі ж з іспытаў па беларускай мове, з ЦТ па рускай мове — 5 абітурыентаў.
Выпускніца універсітэта на ЦТ: Было проста, але школьных ведаў не хопіць
Фота: ria.ru