Сёння пройдуць урачыстасці, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння Мележа
8 лютага святкуецца 90-годдзе з дня нараджэння Івана Мележа. З нагоды памятнай даты на радзіме народнага пісьменніка, у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна, сёння, 5 лютага, пройдуць урачыстасці, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Адбудзецца мітынг, Мележаўскія чытанні і экскурсіі па памятных мясцінах. Мазырскі драматычны тэатр імя Мележа прапануе літаратурна-музычную кампазіцыю "Людзі на балоце".
Іван Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года. Цэнтральнае месца ў яго творчасці займае трылогія "Палеская хроніка. За раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы" ў 1972 годзе пісьменнік быў удастоены Ленінскай прэміі.