Сёння спаўняецца 84 гады з дня народзінаў Васіля Быкава
84 гады з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924 - 2003) спаўняецца 19 чэрвеня. Сёння кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага
ПЭН-цэнтру разам са сваякамі і блізкімі Быкава традыцыйна ўскладуць
кветкі да яго магілы на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.
Акрамя таго, на радзіме народнага пісьменніка - у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці - пройдзе творчая акцыя з удзелам сваякоў Васіля Быкава і яго сяброў (у прыватнасці, будзе прысутнічаць народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін).
У праграме памятных мерапрыемстваў - выступ пісьменнікаў і мастакоў, наведванне Музея-сядзібы В. Быкава, прэзентацыя дакументальнага фільма рэжысёра Уладзіміра Коласа "Галерэя Ады", канцэрт з удзелам беларускіх бардаў.
БелаПАН