Сёння ў Маскве пахаваюць кінаакцёра Аляксандра Дзядзюшку

Сёння ў Маскве на Траякураўскіх могілках пахаваюць 45-гадовага кінаакцёра Аляксандра Дзядзюшку. Грамадзянская паніхіда цяпер праходзіць у маскоўскім Доме Кіно.
Дзядзюшка загінуў у дарожна-транспартным здарэнні ва Уладзімірскай вобласці Расіі разам з жонкай і васьмігадовым сынам. Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 3 лістапада на 109-м кіламетры трасы Масква – Уфа.

Кінаакцёр, які кіраваў аўтамабілем Toyota picnic, раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне з грузавіком. Паводле версій следства, акцёра падвяло сэрца альбо ён заснуў за рулём.

Дзядзюшка вядомы гледачам па расійскіх серыялах, у якіх іграў ролі суперагентаў і спецназаўцаў.

Нагадаем, што Аляксандр Дзядзюшка нарадзіўся ў Ваўкавыску. Ён збіраўся перасяліць у Расію сваіх бацькоў, нядаўна купіў для іх дом у Ліпецкай вобласці.