Сёння ў Маскве памінаюць ахвяраў тэракту падчас мюзікла “Норд-Ост”

Сёння ў Маскве адзначаюць пятую гадавіну тэракту ў тэатры на Дуброўцы. Тэатральны цэнтр быў захоплены 23 кастрычніка 2002 года падчас мюзікла “Норд-Ост”. У закладніках апынуліся 912 чалавек. Праз тры дні спецпадраздзяленні правялі штурм будынку, у выніку чаго былі забітыя 40 тэрарыстаў.

Падчас гэтай акцыі загінулі 130 чалавек. У сувязі з гэтым у Маскве каля будынку тэатра пройдзе акцыя памяці ахвяраў тэракта. Плануецца, што на спецыяльным экране будзе паказана дакументальная хроніка тых трагічных падзей.

На пляцы перад цэнтрам будзе аб’яўлена хвіліна маўчання, а ў неба запусцяць 130 паветраных шароў — па колькасці загінулых.

“Інтэрфакс”