Сёння ў Мінск прыедуць 30 веласіпедыстаў, якія месяц таму выехалі з Парыжа

Сёння ў Мінск прыбудуць 30 удзельнікаў веламарафона “Парыж — Масква-2007”. Месяц таму яны стартавалі ў сталіцы Францыі.

Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці еўрапейскіх дзяржаваў да праблемаў разбраення, у тым ліку ядзернага, і неабходнасці забяспечыць мір на планеце.

5 жніўня ў 17.00 на сталічнай плошчы Перамогі пройдзе ўрачыстая сустрэча ўдзельнікаў марафона, арганізаваная гарадскімі ўладамі. Яны прабудуць у Мінску два дні, а пасля паедуць у Расію, праз Жодзіна, Барысаў, Барань, Оршу і Дуброўна.

Фінішуе веламарафон 20 жніўня ў Маскве.

Рэспубліка