Сёння ў Мінскім раёне патанулі 4 машыны спецтэхнікі. Фота

Каля 12-й гадзіны 24 красавіка адбылося абрушэнне грунту ў кар'еры "Хмялёўскія сажалкі" ў Заслаўе (Мінскі раён). Высветлілася, што на беразе кар'ера заграз смеццявоз. Яго спрабавалі выцягнуць два франтальныя пагрузчыкі і экскаватар. У выніку абрынуўся грунт і адразу чатыры машыны апынуліся ў вадзе, у 40-50 метрах ад берагу.

Як паведамляе прэс-служба МНС, кіроўцы машын самастойна здолелі дабрацца да берагу, яны не пацярпелі. Пад'ём тэхнікі з вады пачнецца 25 красавіка.

Фота: mchs.gov.by