Сёння ў Мінску АМАПаўцы выратавалі 81-гадовага рыбака (фота)

81-гадовага рыбака выратавалі ў пятніцу, 5 снежня, у Мінску на Свіслачы. Мужчына ішоў па лёдзе на лыжах і праваліўся ў 40 метрах ад берага. Яго крыкі пачулі двое байцоў атрада міліцыі асаблівага прызначэння, якія патрулявалі парк Горкага. Старшына Дзяніс Ахрамовіч і прапаршчык Аляксандр Бязлюдаў здолелі падпаўзці па лёдзе да рыбака і выцягнуць яго з вады.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, АМАПаўцы занеслі пацярпелага да міліцэйскага УАЗа і завезлі яго ў медычную ўстанову.

Фота — guvd.gov.by