Сёння ў Мінску будзе склікана пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў

Аляксандр Лукашэнка пастанавіў склікаць 27 студзеня ў Мінску сёмую, пазачарговую, сесію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання для ўзгаднення прызначэння прэм'ер-міністра і разгляду пры неабходнасці іншых пытанняў.

Указ кіраўніка дзяржавы падпісаны 17 студзеня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.