Сёння ў Мінску судзяць удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў
Суды над затрыманымі ўчора ўдзельнікамі акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў прайдуць сёння ў сталіцы. Агулам былі затрыманыя каля 20 чалавек, а сярод іх і непаўналетнія. Некаторыя з удзельнікаў акцыі былі збітыя. Як паведамляе Радыё Свабода,
школьніка Артура Кацуху “хуткая” адвезла з міліцыі ў шпіталь.
У судзе Маскоўскага раёна Мінску будуць судзіць лідэра грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоля Шумчанку, кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, Яна Міхайлава, Аляксандра Чарнышова і яшчэ некалькі чалавек, прозвішчы якіх пакуль невядомыя, бо міліцыя іх адмаўляецца называць.
У судзе Цэнтральнага раёна адбудзецца разгляд справаў студэнтаў Аляксандра Баразенкі, Паўла Вінаградава і яшчэ некалькіх чалавек.
Нагадаем, ва ўчорашняй акцыі пратэсту супраць палітыкі ўладаў у дачыненні да малога бізнэсу Беларусі бралі ўдзел каля 5 тысяч чалавек.
Спачатку яны сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, а пасля перакрывалі праспект Незалежнасці насупраць Дома ўраду, але былі разагнаныя спецназам. Затрымлівалася пераважна студэнцкая моладзь, якая далучылася да акцыі прадпрымальнікаў.