Сёння ў Мінску з 14.00 забаронены продаж спіртных напояў, у тым ліку піва

Сёння ў Мінску праходзіць фінальны этап акцыі "Мінск — тэрыторыя цвярозасці", якая праводзілася ў горадзе на працягу апошніх 10 дзён.
У рамках акцыі ў крамах горада з 14.00 будзе забаронена рэалізацыя ўсіх спіртных напояў, у тым ліку піва, паведамляе БелаПАН. Апроч гэтага супрацоўнікі міліцыі і зацікаўленых ведамстваў наведаюць нядбайных бацькоў, азнаёмяцца са становішчам па месцы пражывання бытавых скандалістаў.

Адмысловая ўвага будзе надавацца ўмовам пражывання дзяцей у такіх сем'ях. У памяшканні Завадскога РУЎС адбудзецца выязны суд па асуджэнні ў ЛТП. На тэрыторыі сярэдняй школы № 210 інспектары па справах непаўналетніх правядуць акцыю пад назовам "Забі" на шкодныя звычкі".

Падчас перформансу школьнікам будзе прапанавана ўвагнаць цвік у бервяно, выкананае ў выглядзе цыгарэты. Ва ўсіх раёнах сталіцы будуць працаваць перасоўныя наркалагічныя пункты.

БелаПАН