Сёння вызначацца апошнія паўфіналісты чэмпіянату свету па хакеі
10 траўня вызначацца яшчэ два паўфіналісты чэмпіянату свету па хакеі ў Маскве. У апошніх матчах 1/4 фінала згуляюць зборныя Канады і Швейцарыі (пачатак гульні ў 15.15), ЗША і Фінляндыі (пачатак у 19.15).
Нагадаем, учора ў 1/2 фінала ўжо выйшлі расіяне і шведы. Зборная Расіі перамагла каманду Чэхіі - 4:0 (1:0, 0:0, 3:0), а зборная Швецыі была мацнешая за каманду Славакіі - 7:4 (1:2, 3:0, 3:2).
Нагадаем, учора ў 1/2 фінала ўжо выйшлі расіяне і шведы. Зборная Расіі перамагла каманду Чэхіі - 4:0 (1:0, 0:0, 3:0), а зборная Швецыі была мацнешая за каманду Славакіі - 7:4 (1:2, 3:0, 3:2).