Сёння зборная Беларусі па футболе згуляе ў гасцях з камандай Андоры

Гэта будзе другі паядынак адборачнага цыкла да чэмпіянату свету. У першым матчы, які адбыўся 7 верасня ў Львове наша каманда прайграла ўкраінцам з лікам 0:1. Сённяшні матч пачнецца ў 19.55. Яго ў прамым эфіры пакажа тэлеканал ЛАД.