Таццяна Казыра: У ЗША застаюся з-за сямейных праблем на радзіме

16-гадовая беларуска Таццяна Казыра паведаміла амерыканскім СМІ, што вырашыла працягнуць сваё знаходжанне ў ЗША з-за сямейных праблем на радзіме.

Яна распавяла пра бацьку, які п'е, маці, якую ніколі не бачыла, і хворую бабулю, што не можа нічым дапамагчы ўнучцы. Казыра абвергла паведамленні, што амерыканская сям'я ўтрымлівае яе. "Я люблю гэтую сям'ю. І я хачу застацца трошкі даўжэй. Гэта мая сапраўдная сям'я", - заявіла беларуска.

У той жа час, група беларускіх дзяцей, у складзе якой Таццяна Казыра прыляцела ў ЗША, вярнулася на радзіму.

Телеграф