Таццяна Шаракова выйграла золата на этапе Кубка свету па велатрэку

Беларуска Таццяна Шаракова выйграла золата ў скрэтчы на 10 кіламетраў на трэцім этапе Кубка свету па веласпорце ў Калумбіі.
Яшчэ адна прадстаўніца нашай краіны Кацярына Баразна заняла 8-е месца. Лепш за астатніх нашых спартсменак Шаракова выступіла і ў іншых дысцыплінах этапу Кубка свету ў Калумбіі.

У гонцы па ачках яна стала 5-й, а ў індывідуальнай гонцы пераследу яна паказала 7-ы вынік, пабіўшы рэкорд Беларусі. У агульным заліку Кубка свету Шаракова займае 4-е месца, Баразна — 19-е.

БЕЛТА