Талы снег падтапіў электрападстанцыю ў Заслаўі і 153 дамы па ўсёй краіне
З-за інтэнсіўнага раставання снегу без электрычнасці засталася птушкафабрыка ў Заслаўі пад Мінскам. Талая вада падтапіла электрападстанцыю, ад якой сілкаваўся РУП "Племптушказавод "Беларускі". Выратавальнікі здолелі аператыўна выправіць сітуацыю і зберагчы ад згубы 128 тысяч курэй і будынак інкубатара на 200 тысяч яек. Для забеспячэння інкубатара электраэнергіяй на месца здарэння выехалі 2 перасоўныя дызельныя электрастанцыі МНС.
Як паведаміў у каментары Еўрарадыё прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, агулам ад раставання снегу ў краіне пацярпелі больш за 150 жылых дамоў.
Навіцкі: Гэта лакальныя падтапленні, якія адбываюцца... 153 жылыя дамы па ўсё краіне. У адным месцы два дамы, у другім - чатыры... Гэта з-за таго, што снег растае і вадзе няма куды сыходзіць. І больш нейкіх такіх значных аб'ектаў не было падтоплена, акрамя гэтай трансфарматаранай падстанцыі ў Заслаўі, якая забяспечвае электраэнэргіяй племптушказавод "Беларускі".
Разам з тым, па словах Навіцкага, былі адзначаныя два выпадкі падтаплення ад паводкі. На Стаўбцоўшчыне падняўся ўзровень ракі Жацераўка, што стала прычынай падтаплення двух прыватных падворкаў і трох надворных пабудоваў у вёсцы Новы Свержань. З-за паводкі на рацэ Ашмянка ў саміх Ашмянах былі падтопленыя тры прыватныя падворкі, размешчаныя ўздоўж берага ракі. У сувязі з пагрозай затаплення дамоў 15 чалавек, якія пражываюць у іх, былі эвакуяваныя да сваякоў.