Тарыфы на "камуналку" да канца ацяпляльнага перыяду абяцаюць не павышаць
Да канца ацяпляльнага перыяду ў Беларусі не будуць павышацца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Ўладзімір Белахвостаў. У далейшым, па словах міністра, урад разгледзіць абгрунтаванні Мінжылкамгаса па павелічэнні тарыфаў у 2010 годзе.
У цяперашні час сярэдняя сума плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі для сям'і з трох чалавек, якая пражывае ў стандартнай двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, складае пры нарматыўным спажыванні камунальных паслуг Br162,9 тыс. З іх каля Br56,7 тыс. прыпадае на аплату ацяплення. У снежні плацяжы за ацяпленне павялічыліся ў параўнанні з лістападам у сярэднім на 15-20%. Як адзначылі ў Мінжылкамгасе, у студзені ў сувязі з моцнымі маразамі яны могуць вырасці яшчэ на Br6-15 тыс. у залежнасці ад характарыстак дома.
У 2009 годзе тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі былі павышаныя адзін раз - з 1 студзеня і дзейнічаюць дагэтуль. Сума плацяжоў за "камуналку" для сям'і з трох чалавек, якая пражывае ў стандартнай двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, павялічылася з 1 студзеня мінулага года ў сярэднім на Br21 тыс. (на 14,8%) і дасягнула Br162,9 тыс. у ацяпляльны перыяд.