Тайландская паліцыя: Лётчыкам затрыманага самалёта пагражае 10 гадоў турмы
Тайландская паліцыя сцвярджае, што 10 гадоў — гэта максімальнае пакаранне для лётчыкаў Экіпаж самалёта Іл-76, затрыманага ў Бангкоку, застанецца ў тайландскай турме цягам бліжэйшых 12 дзён. Калі абвінавачанні ў незаконным перавозе зброі пацвердзяцца, лётчыкаў чакае 10-гадовае турэмнае зняволенне. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар паліцыі Тайланда генерал-маёр Понгсарат Пончароэн:
Понгсарат Пончароэн: “Ім пагражае пакаранне. Максімум — 10 гадоў у турме. Але пакуль паліцыя яшчэ праводзіць расследаванне, высвятляе каму належыла зброя, адкуль паходзіць затрыманы самалёт і куды ён накіроўваўся”
Па словах тайландскага паліцыянта, гэтая інфармацыя павінна з’явіцца ў тайландскіх органаў цягам некалькіх дзён. Аднак усе падрабязнасці таямнічай справы стануць вядомыя грамадскасці толькі пасля судовага рашэння.
Нагадаем, у складзе затрыманага экіпажа ёсць грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў. Лётчыкаў вінавацяць у незаконным перавозе зброі. На борце самалёта выяўлена каля 40 тон зброі.
Фота: Reuters