Тбілісі адрэагаваў на заяву Мядзведзева пра абяцанні Лукашэнкі
Грузінскі міністр рэінтэграцыі Цімур Якабашвілі заявіў, што "пакуль Крэмль праводзіць палітыку прызнання грузінскіх сепаратысцкіх рэгіёнаў, Расія будзе аказваць ціск на Беларусь", перадае Радыё Свабода.
Такім чынам Якабашвілі пракаментаваў словы расійскага кіраўніка Дзмітрыя Мядзведзева наконт таго, што Аляксандр Лукашэнка ў прысутнасці лідэраў краін СНД паабяцаў прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
"Расія заўсёды будзе чыніць ціск на ўсе краіны з мэтай прызнаць незалежнасць акупаваных тэрыторый. Але я не думаю, што гэта прынясе вынікі. Што ж тычыцца абяцанняў, дык Мядзведзеў заяўляў, што Расія стане дэмакратычнай краінай, аднак абяцання гэтага не выканаў," - падкрэсліў Якабашвілі.