ТБМ заклікала выпускнікоў абіраць беларускую мову падчас тэставання
Таварыства беларускай мовы заклікае выпускнікоў школ абіраць беларускую мову падчас тэставання.
У заяве арганізацыі адзначаецца, што сёлета ў сувязі са школьнай рэформай школу заканчвае значна больш маладых людзей, чым у ранейшыя гады, а тых, хто жадае паступіць у ВНУ, чакае тэставанне, запіс на якое ўжо пачаўся.
ТБМ выказвае ўпэўненасць, што вялікая частка абітурыентаў абярэ беларускую мову падчас абавязковага тэставання. Абярэм родную мову дзеля нашай будучыні!" — гаворыцца ў заяве.
БелаПАН