Тэатр імя Горкага павязе на фестываль у Маскву спектакль "Сунічная паляна"
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага пакажа ў Маскве свой спектакль "Сунічная паляна". Паказ беларускай пастаноўкі адбудзецца ў расійскай сталіцы 17 сакавіка ў рамках прэстыжнага фестывалю "Залатая маска". "Сунічная паляна" створаная рэжысёрам Аркадзем Кацам на аснове аднайменнай драмы знакамітага шведскага драматурга і кінарэжысёра Інгмара Бергмана. Крытыкі кажуць, што мінскі спектакль нагадвае поўны метафар паўсон-паўяву. Як адзначаюць арганізатары фэсту, цікавасць маскоўскай публікі выклікае і тое, што галоўную ролю ў пастаноўцы выконвае адзін з самых знакамітых беларускіх акцёраў — народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі.
Спектакль горкаўскага тэатра будзе прадстаўлены ў рамках пазаконкурснай праграмы "Маскі плюс", якая арганізаваная ўпершыню. Яе асноўная ідэя — захаванне культурнай агульнасці, а таксама магчымасць паказаць расійскім гледачам працэсы, што адбываюцца ў тэатральным жыцці краін-суседзяў.
БЕЛТА