"Тэлефонны мінёр" уначы "замініраваў" шматкватэрны дом у Жлобіне
Паведамленне пра мініраванне дома жлобінскія выратавальнікі атрымалі каля паловы чацвертай раніцы.
Як паведамляе БелаПАН, міліцыянты ачапілі па перыметры дом. Яны агледзелі пад'езды дома, паддашак і падвал, але падазроных прадметаў не знайшлі. Эвакуацыя жыхароў не праводзілася. Цяпер праваахоўнікі шукаюць "жартаўніка", які паведаміў пра мініраванне.
У адпаведнасці з законам, за заведама ілжывае паведамленне прадугледжаны штраф да 50 базавых велічыняў (цяпер гэта 7,5 мільёнаў рублёў). Таксама "жартаўніку" выстаўляюць рахункі за працу спецслужбаў. Акрамя таго, за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы прадугледжаная крымінальная адказнасць.
Фота — odessa-life.od.ua