Тэлеканал "ЛАД" будзе весці прамую трансляцыю Хроснага ходу з Калізею
Тэлеканал "Лад" у пятніцу ў 22.10 пачне трансляваць у прамым эфіры Хросны ход з удзелам Папы Рымскага Бенедыкта XVI, які адбудзецца ў Калізеі, паведаміў "Інтэрфаксу" адказны за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня. "21 сакавіка, калі каталікі адзначаюць Вялікую Пятніцу, тэлеканал "Лад" упершыню будзе весці прамую трансляцыю з Калізея Хроснага ходу з удзелам Папы Рымскага Бенедыкта XVI", — паведаміў А.Амяльчэня.
Па яго словах, "Калізей - гэта месца, дзе былі закатаваныя першыя хрысціяне".
Інтэрфакс
Па яго словах, "Калізей - гэта месца, дзе былі закатаваныя першыя хрысціяне".
Інтэрфакс