Тэмпы інфляцыі ў Беларусі абумоўленыя найперш знешнімі фактарамі - Кабякоў
Тэмпы інфляцыі ў Беларусі абумоўленыя найперш знешнімі фактарамі - ростам цэнаў на суседніх рынках. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер ураду Андрэй Кабякоў. "Калі мы зробім цэнавы аазіс, то можам у адказ атрымаць дэфіцыт па
шматлікіх катэгорыях тавараў", - патлумачыў ён. Таксама Кабякоў дадаў,
што і так кошты на некаторыя тавары ў Беларусі ў 2-2,5 раза ніжэй, чым
у суседзяў. "Мы гэта праходзілі ў 1998 годзе", - заўважыў віцэ-прэм'ер.
У 2009 годзе інфляцыя плануецца ў памеры 10%, інфармуе "Інтэрфакс".
У 2009 годзе інфляцыя плануецца ў памеры 10%, інфармуе "Інтэрфакс".