Тэнісістка Ксенія Мілеўская ўзнялася ў рэйтынгу на 200 пунктаў

Шасцёра беларусак увайшлі ў лік 200 лепшых тэнісістак планеты. Пра гэта сведчыць новы рэйтынг Сусветнай тэніснай асацыяцыі. Найлепшы рэйтынг па-ранейшаму ў Вікторыі Азаранкі - 52 месца. Таццяна Пучак займае 88 месца, Анастасія Якімава - 132-е, Вольга Гаварцова - 145-е, Кацярына Дзегалевіч - 182-е. Дар’я Кустова здолела змяніць 217-ю пазіцыю на 197-ю. Варта таксама адзначыць прагрэс Ксеніі Мілеўскай, якая з 650-га радка ўзнялася на 455-ы.

У мужчын Максім Мірны ў параўнанні з мінулым тыднем узняўся з 58-га на 54-е месца.

Прессбол