Тэнісістка Вольга Гаварцова ўвайшла ў трыццатку парнага рэйтынгу WTA

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова ўпершыню ўвайшла ў лік 30 наймацнейшых тэнісістак, якія выступаюць у парным разрадзе. Падняцца ў рэйтынгу спартоўка змагла, дзякуючы перамозе на тэнісным турніры турніру China Open, дзе яна выступала ў пары з Цзя-Жун Чжуан з Тайваня. Як нагадвае "Беларускі партызан", турнір прайшоў у Пекіне, яго прызавы фонд склаў 4,5 млн долараў ЗША.

У выніку Гаварцова паднялася ў рэйтынгу з 45-га на 30-е месца.