Трактар сутыкнуўся з грузавіком, трактарыста прыціснула кола (фота)
Мужчына атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
У Жыткавіцкім раёне трактар МТЗ сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем IVEKO. Здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны ў панядзелак, 8 снежня, каля вёскі Марахорава. Трактарыст быў заціснуты колам свайго транспартнага сродку. Яго вызвалілі выратавальнікі. Мужчыну з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі.
Як адзначае прэс-служба МНС, дапамога выратавальнікаў кіроўцу грузавіка не спатрэбілася. Паводле папярэдняй інфармацыі, з месца дарожна-транспартнага здарэння ён уцёк.


Фота — mchs.gov.by