Траўма Руслана Салея выявілася не такой сур'ёзнай, як меркавалася

Абаронца "Каларада" і зборнай Беларусі па хакеі Руслан Салей, які атрымаў траўму ў матчы з "Сэнт-Луісам", выбыў на нядоўгі час, паведамляе "Спорт Беларусь". Ён не змог дайграць матч з "Сэнт-Луісам" з-за боляў у спіне, якую лячыў увесь цяперашні сезон. Па словах галоўнага трэнера каманды Джо Сака, пашкоджанне не настолькі сур'ёзнае, як першапачаткова меркавалася. Беларускі хакеіст прапусціць толькі каля тыдня.