Трэцяга правайдара з правам пропуску знешняга трафіку пакуль не будзе

Конкурс па прадстаўленні аператарам электрасувязі права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаваў не адбыўся. Прычына — у вызначаныя тэрміны не было прадстаўлена ніводнай конкурснай прапановы. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства сувязі і інфарматызацыі паведамляе IT.TUT.BY.

Конкурс на права пропуску вонкавага інтэрнэт-трафіка быў аб'яўлены Мінсувязі 19 кастрычніка 2010 года. Прыём дакументаў завершаны 30 снежня, а сам конкурс мусіў праходзіць да 31 студзеня 2011 года. Пераможца конкурсу стаў бы трэцім правайдарам у Беларусі (пасля Белтэлекома і Нацыянальнага цэнтра абмена трафікам) з правам пропуску знешняга інтэрнэт-трафіка.