Трэнеры назвалі найлепшых футбалістаў 7-га тура чэмпіянату Беларусі

Пасля заканчэня матчаў сёмага тура чэмпіянату Беларусі па футболе галоўныя трэнеры камандаў вызначылі найлепшых гульцоў у складзе сваіх камандаў. Як паведамляе "Прессбол", найлепшым гульцом клуба "Мінск" названы Рыбак, "Шахцёра" (Салігорск) – Дзенісевіч, "Нёмана" (Гродна) – Надзіеўскі, "Белшыны" (Бабруйск) – Ерамчук, "Нафтана" (Наваполацк) – Паліцевіч, "Тарпеда" (Жодзіна) – Канцавы, "Партызана" (Мінск) – Халецкі, "Дынама" (Брэст) – Чэлідзэ, "Віцебска" – Панасюк, БАТЭ (Барысаў) – Радзівонаў, "Дняпра" (Магілёў) – Калачоў, "Дынама" (Мінск) – Гарбуноў.