Трох супрацоўнікаў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі падазраюць у крадзяжы

Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска пачала справу па ч. 2 арт. 210 Крымінальнага кодэксу (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) на трох інспектараў дарожна-патрульнай службы ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама. Як паведаміў БелаПАН, капітана, старшага лейтэнанта і старшага прапаршчыка падазраюць у тым, што сёлета ў красавіку—траўні яны прымалі ад кіроўцаў наяўныя грошы ў якасці аплаты выдаткаў на прымусовую эвакуацыю аўтамабіляў на штрафстаянку і прысвойвалі іх.

Крымінальная справа пачатая па матэрыялах ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС.

Максімальная кара, якая пагражае даішнікам, — пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.