Трыо лідэраў чэмпіянату Беларусі па хакеі атрымала перамогі ў чарговым туры
Трыо сталічных лідэраў чэмпіянату Беларусі па хакеі атрымала перамогі ў чарговым туры. 10 снежня "Керамін" выйграў у гасцях у жлобінскага "Металурга" — 3:0, "Юнацтва" разграміла на сваёй пляцоўцы "Брэст" — 8:1, а "Дынама" ў овертайме перамагло гродзенскі "Нёман" — 2:1. Яшчэ ў адной сустрэчы магілёўскае "Хімвалакно" адолела "Гомель" — 4:3. Чарговыя матчы чэмпіянату пройдуць 19 снежня.
Становішча каманд:
1. "Керамін" — 79 ачкоў (32 гульні),
2. "Юнацтва" — 57 (31),
3. "Дынама" — 55 (32),
4. "Металург" — 51 (32),
5. "Віцебск" — 48 (32),
6. "Хімвалакно" — 46 (32),
7. "Нёман" — 39 (31),
8. "Хімік-СКА" — 38 (31),
9. "Гомель" — 38 (31),
10. "Брэст" — 20 (30).
БелаПАН
Становішча каманд:
1. "Керамін" — 79 ачкоў (32 гульні),
2. "Юнацтва" — 57 (31),
3. "Дынама" — 55 (32),
4. "Металург" — 51 (32),
5. "Віцебск" — 48 (32),
6. "Хімвалакно" — 46 (32),
7. "Нёман" — 39 (31),
8. "Хімік-СКА" — 38 (31),
9. "Гомель" — 38 (31),
10. "Брэст" — 20 (30).
БелаПАН