Тур: Дырэктыва №4 ліквідуе адміністратыўныя бар’еры на мясцовым узроўні

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

"Інстытут арэнды будзе дарэчны на рынку жылля, у тым ліку другаснага… А там дзе гаворка ідзе пра вытворчасць прадукцыі, тавараў, работ і паслуг, дзе ствараюцца дадатковыя даброты – там прадпрымальнікам трэба сыходзіць ад арэнды, ім лепш мець такія плошчы ва ўласнасці"

Па словах намесніка міністра, падатковая сістэма павінна быць спрошчанай і празрыстай. Мінэканомікі ў бліжэйшы час распачне падрыхтоўку праекта плана мерапрыемстваў па рэалізацыі гэтай дырэктывы.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, 31 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву №4. Мяркуецца, што дакумент "накіраваны на далейшую лібералізацыю эканомікі". Нагадаем, намеснік міністра эканомікі абяцаў, што Дырэктыва будзе прынята да выбараў.