Турыстаў эвакуявалі з Эйфелевай вежы — паляк пагражаў скокнуць уніз

Прадстаўнік паліцэйскага спецназу вёў перамовы з палякам. Ніякіх патрабаванняў мужчына не назваў. Неўзабаве яго затрымалі, інфармуе РІА "Новости".


Нагадаем, самагубствы на 324-метровай Эйфелевай вежы ў Парыжы адбываюцца некалькі разоў на год. З мэтай скарачэння колькасці суіцыдаў на вежы па ўсім перыметры пляцовак і лесвіц усталявалі спецыяльныя агароджанні і абарончыя краты.

Фота — AFP