Тысячы гісторый расстанняў, пакутаў і страт: ААН пра вайну ва Украіне

Бежанцы на мяжы Украіны і Малдовы / Філіпа Гранды
Бежанцы на мяжы Украіны і Малдовы / Філіпа Гранды

Больш за 1,2 мільёна чалавек пакінулі Украіну з пачатку вайны з Расіяй. Паводле дадзеных ААН, найбольшая колькасць уцекачоў цяпер знаходзіцца ў Польшчы. Тут іх каля 650 тысяч чалавек.

Апроч таго, значны лік уцекачоў з Украіны прыбываюць у Малдову.

“Сёння ў Паланцы я бачыў тысячы і тысячы людзей, што ішлі струменем праз памежпераход Украіны з Малдовай. Тысячы гісторый расстанняў, пакут і страт. Цяжкі дзень, але вялікая павага шматлікіх самаадданых малдаўскіх службоўцаў і людзей, якія дапамагаюць уцекачам”, — напісаў у сваім Твітар-акаўнце вярхоўны камісар ААН па справах уцекачоў Філіпа Грандзі.

Тысячи историй разлук, страданий и потерь: ООН о войне в Украине
Бежанцы на мяжы Украіны і Малдовы / Філіпа Грандзі

На днях генсак ААН Антоніу Гутэрыш папярэджваў, што ўкраінскія падзеі могуць прывесці да самага сур'ёзнага гуманітарнага і міграцыйнага крызісу ў Еўропе за апошнія дзесяцігоддзі.

Ён заклікаў усе дзяржавы выяўляць салідарнасць у дачыненні кожнага, каму патрэбна дапамога. Ён таксама адзначыў, што суседнія з Украінай краіны, што прымаюць уцекачоў, таксама маюць сёння патрэбу ў падтрымцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.