У 2-м адборачным раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе супраць "Хафнарфьёрдура"

Вызначаныя пары ўдзельнікаў другога адборачнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Першыя матчы адбудуцца 31 ліпеня і 1 жніўня, матчы ў адказ – 7 і 8 жніўня, паведамляе афіцыйны сайт УЕФА. Паводле вынікаў жараб'ёўкі, барысаўскі БАТЭ пазмагаецца за выхад у трэці кваліфікацыйны раўнд супраць ісландскага клуба "Хафнарфьёрдур". Іншыя клубы з былога СССР атрымалі наступных супернікаў:

"Пюнік" (Арменія) – "Шахцёр" (Украіна)

"Левадзія" (Эстонія) - "Црвена Звезда" (Сербія)

"Вентспілс" (Латвія) – "Зальцбург" (Аўстрыя)

"Астана" (Казахстан) – "Русенборг" (Нарвегія)

"Шэрыф" (Малдавія) - "Бешыкташ" (Турцыя)

Тым часам, па просьбе барысаўчан, 26 ліпеня бюро выканкама БФФ зацвердзіла перанос матчу 14-го тура Чэмпіянату Беларусі “Нёман” — БАТЭ з 28 ліпеня на пазнейшы тэрмін. "Прессбол" паведамляе, што рашэнне было прынята, нягледзячы на тое, што гарадзенцы згоды на перанос не далі.