У адным з рэактараў японскай “Фукусімы-1” расце ціск
Сёння працягнуцца працы па аднаўленні падачы электраэнэргіі, неабходнай для запуску ахаладжальнай сістэмы рэактараў аварыйнай АЭС.
Учора, у суботу электразабеспячэнне станцыі аднавілі толькі часткова. У выніку землятрусу і выкліканага ім цунамі адмовілі ахаладжальныя сістэмы станцыі, што прывяло да ўцечкі радыяцыі.
У суботу японскія ўлады забаранілі продаж вырабленых у прэфектуры Фукусіма прадуктаў харчавання пасля таго, як у малацэ і шпінаце з раёнаў блізу аварыйнай АЭС, былі знойдзеныя радыеактыўныя рэчывы. У прыватнасці, гаворка ідзе пра радыеактыўны ёд, які здольны парушыць функцыю шчытападобнай залозы.
Між тым, колькасць загінулых у выніку землятрусу і цунамі ўжо болей за 8 тысяч чалавек, паведамляе ВВС.