У адстаўку адправілі міністра ўнутраных спраў, які агітаваў за Цімашэнку
Вярхоўная рада Ўкраіны з ініцыятывы фракцыі Партыі рэгіёнаў адправіла ў адстаўку міністра ўнутраных спраў Юрыя Луцэнка. Парламент, у якім у якасці дэпутатаў працуе адразу некалькі кандыдатаў у прэзідэнты, якія не прайшлі ў другі тур выбараў (нагадаем, ён адбудзецца 7 лютага), не змог прабачыць міністру вядзенне агітацыі на карысць іншага кандыдата — Юліі Цімашэнка.
Як зараз жартуюць палітолагі, Юрый Луцэнка дапамог Віктару Януковічу сфармаваць новую большасць у парламенце. Справа ў тым, што адстаўку падтрымала фракцыя Блока Літвіна, якая фармальна знаходзіцца ў складзе дэмакратычнай кааліцыі разам з фракцыямі "Наша Украіна — Народная самаабарона" і Блока Юліі Цімашэнка.
Кіраўнік выбарчага штабу дзеючага прэм'ера, першы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Аляксандр Турчынаў назваў ганьбай такія паводзіны сваіх партнёраў па кааліцыі.
Аляксандр Турчынаў: "Безумоўна, гэта з'яўляецца, скажам так, ганебнай старонкай у гісторыі Ўладзіміра Міхайлавіча (Літвіна) і яго блока, таму што, безумоўна, такое галасаванне не да твару членам кааліцыі, і яно адбылося пад ціскам Партыі рэгіёнаў — гэта зразумела".
Між тым, старшыня Вярхоўнай Рады Ўладзімір Літвін упэўнены, што знаходзячыся на пасадзе міністра ўнутраных спраў Юрый Луцэнка павінен быць па-за выбарчым працэсам і не праводзіць агітацыю на падтрымку аднаго з кандыдатаў.
Уладзімір Літвін: "На мой погляд, міністру ўнутраных спраў трэба было б прытрымлівацца пазіцыі міністра ўнутраных спраў, быць над працэсам, а не ў сярэдзіне працэсу. Цалкам відавочна, што нельга змешваць палітыку з такім адказным, крытычна важным органам дзяржаўнага кіравання, як Міністэрства ўнутраных спраў".
Аднак урад не пакінуў Юрыя Луцэнка "адзін на адзін" з Вярхоўнай радай. У той жа дзень Кабінет Міністраў Украіны тэрмінова сабраўся на пасяджэнне для таго, каб разгледзець адно пытанне — аднаўленне Юрыя Луцэнка на пасадзе міністра. Для гэтага ўрад увёў ў кіруючы склад ведамства дадатковую пасаду першага намесніка міністра і ўсклаў на яго часовае выкананне абавязкаў кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў. Партыя рэгіёнаў ужо заявіла пра намер аспрэчыць гэта прызначэнне ў судовым парадку.