У аэрапорце "Мінск" у валізах пасажыраў шукаюць сырую свініну

Усе неабходныя меры бяспекі прымаюцца ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" у сувязі з распаўсюджваннем свінога грыпу ў Еўропе. Аб гэтым агенцтву "Минск-новости" заявіў вядучы ветлекар Смалявіцкага памежна-кантрольнага ветэрынарнага пункта Ігар Барысевіч.

Паводле яго слоў, дзеля гэтага пры выхадзе з самалёта каля тэлетрапа размешчаныя так званыя дэзынфекцыйныя дыванкі, апрацаваныя адмысловым растворам. Акрамя таго, пільна правяраюцца рэчы пасажыраў для выключэння ўвозу ў Беларусь сырой свініны.