У агульнанацыянальнай беларускай дыктоўцы ўзялі ўдзел замежныя дыпламаты
Трэцяя Агульнанацыянальная дыктоўка прайшла ў Мінску ў Чырвоным касцёле. Яна прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
Прысутныя пісалі дыктоўку па тэксце прадмовы Ўладзіміра Караткевіча да кнігі "Памяць зямлі беларускай". Жадаючых не было шмат, але і ў адным пакоі яны не маглі змясціцца, паведамляе сайт nn.by.
Сярод тых, хто ў гэты дзень прыйшоў падтрымаць беларускую мову, былі замежныя дыпламаты: амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан і амбасадар Украіны Ігар Ліхавы (на здымку).
Па словах старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, удзел у сённяшняй дыктоўцы прынялі сябры больш як трыццаці грамадскіх арганізацый.
Наступныя дыктоўкі пройдуць 15 сакавіка, у дзень Канстытуцыі, а таксама на ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР — 25 сакавіка.
Фота — nn.by