У актывіста "Гавары праўду" у час ператрусу забралі дыскі з песнямі Някляева
Ператрус сёння прайшоў у Мінску ў актывіста кампаніі "Гавары праўду" Ігара Віннікава.
Як распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё Ігар Віннікаў, ператрус праводзілі трое супрацоўнікаў міліцыі з Фрунзенскага РУУС. "Падставай для ператрусу была распачатая крымінальная справа па ўдзеле і падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. А паколькі я актывіст кампаніі "Гавары праўду", паколькі быў у ініцыятыўнай групе Уладзіміра Някляева, яны да мяне прыйшлі з ператрусам", — кажа Віннікаў.
Паводле яго словаў, праваахоўнікі забралі камп'ютар, носьбіты інфармацыі. Іх зацікавіла і дыпломная праца актывіста, прысвечаная прэзідэнцкім выбарам 2006 года. Хацелі нават забраць насценны каляндар з налепкай Някляева, але Ігар Віннікаў здолеў яго абараніць. А вось, калі міліцыянты заўважылі, што ён спрабуе адправіць сябрам СМС, яны забралі абодва мабільныя тэлефоны. Міліцыянты ўзялі таксама і дыскі з песнямі Някляева.
Ператрус працягваўся 4 гадзіны. Суседзі, якія былі панятымі, праз гэта спазніліся на працу. "Я папрасіў у іх пасля прабачэння за гэтыя нязручнасці, а яны сказалі, што падтрымліваюць мяне", — распавёў Віннікаў.