У Ашмянах гарэла школа (фота, відэа)

Узгаранне адбылося ўдзень у падсобным памяшканні сцэны актавай залы на другім паверсе школы. У гэты час у будынку знаходзіліся 16 чалавек, усе яны самастойна выйшлі на вуліцу.


На месца здарэння прыязджалі 7 пажарных разлікаў. Узгаранне хутка патушылі, пацярпелых не было. Мяркуецца, што альбо адбылося парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ, альбо кароткае замыканне электраправодкі.


Фота — mchs.gov.by