У Астраўцы затрымалі хлопцаў, якія ўчынілі ператрус у доме ксяндза

Злодзеяў, якія ўчынілі ператрус у доме ксяндза, затрымалі ў Астраўцы. Хлопцы скралі грошы, сабраныя на рамонт варнянскага касцёла. Як стала вядома, здарэнне адбылося 1-га красавіка. У той час, калі ксёндз адпяваў нябожчыка, двое непрацуючых 25-гадовых жыхары Астраўца шукалі грошы, сабраныя вернікамі. Паводле некаторых звестак, гэта была вялікая сума.

Цяпер злодзеяў правяраюць на датычнасць да іншых злачынстваў.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна