У Астравецкім раёне згарэла расійская фура з халадзільнікамі (фота)
Паводле папярэдняй інфармацыі, адбылося кароткае замыканне электраправодкі.
Здарэнне адбылося на аўтадарозе Вільня — Полацк каля вёскі Каценавічы Астравецкага раёна. Як інфармуе прэс-служба МНС, аўтамабіль "Iveco", які ехаў з Калінінграда ў Самару транзітам праз Літву і Беларусь, загарэўся падчас руху. 43-гадовы кіроўца не пацярпеў — ён самастойна паспеў выйсці з кабіны.
Калі на месца здарэння прыехалі выратавальнікі, аўтамабіль і груз (бытавыя халадзільнікі) былі ўжо цалкам ахопленыя полымем, інфармуе БЕЛТА.


Фота — МНС