У Бабруйскім раёне жанчына, якая была ў вышуку, трапіла пад цягнік

У Бабруйскім раёне каля вёскі Бабіна цягнік "Мінск — Калінкавічы — Гомель" збіў 75-гадовую жанчыну. Яна ішла па насыпе, пачула гук надыходзячага цягніка, але не паспела адысці — пенсіянерку зачапіла падножка вагона. Цягнік быў спынены.

Як інфармуе БелаПАН, пацярпелая атрымала шматлікія траўмы. Яе шпіталізавалі ў бальніцу ў Жлобіне. Высветлілася, што жанчына, жыхарка вёскі Ганчароўка Бабруйскага раёна, з 28 траўня знаходзілася ў вышуку. Яна мае псіхічнае захворванне.

Фота: ria.ru